Задво́р’е (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 133 км ад Мінска, на р. Сэрвач (прыток Віліі).

Гісторыя У пач. XVII ст. сяло ў Ашмянскім павеце ВКЛ. У 1622 г. ў складзе маёнтка Сэрвач, 5 валок зямлі, якія Л. Рагоза падараваў кальвінскаму збору.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1880 г. засценак Вілейскага павета Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова (З двары, 17 жыхароў), і вёска, уласнасць А. Агінскай (З двары, 27 жыхароў). У 1897 г. вёска ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, меўся хлебазапасны магазін.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у складзе Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, належала да гміны КасцяневічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. па 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Беларускі».

Насельніцтва 1897 год — 63 жыхары, 7 двароў. 1908 год — 100 жыхароў. 1921 год — 73 жыхары, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 75 жыхароў, 15 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 77 жыхароў. 1988 год — 40 жыхароў, 18 двароў. 2008 год — 13 жыхароў, 11 гаспадарак.

Славутасці Каля вёскі вядомы археалічныя помнікі, каля былой в. Туры (Гуркі) — курганны могільнік на ўскраіне хутара, за 1 км на захад ад Задвор’я, на правым беразе р. Сэрвач (датуецца VIII—IX ст.); селішча за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад Тураў, на канцы ўзвышша, абмежаванага з паўночнага боку высокім берагам р. Сэрвач, з усходняга і заходняга бакоў — забалочанай нізінай.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна