Галіно́ва. Сустракаецца таксама варыянт Галяно́ва (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад горада Вілейка, 1 км ад чыгуначнай станцыі Куранец на лініі Маладзечна — Полацк.
Гісторыя У 1852 годзе фальварак Гелянова Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Гелены Юшкевіч, у 1866 годзе маёнтак, у 1897 годзе належыць да Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1899 годзе працавала школа граматы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..
З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, аддзяленне саўгаса «Лукавец». З 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 15 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі», працаваў магазін.
Насельніцтва 1897 год — 87 жыхароў. 1921 год — 153 жыхары, 23 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.. 1931 год — 168 жыхароў, 28 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 147 жыхароў. 1988 год — 138 жыхароў, 54 двары. 2008 год — 62 жыхары, 38 гаспадарак.
Славутасці Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі. Гарадзішча размешчана за 1,5 км на паўночны ўсход, у лесе, на мысе прыроднага ўзвышша (мясцовая назва Скабеева гара). Вядома два курганныя могільнікі — адзін за 0,2 км на паўночны ўсход ад гарадзішча, ва ўрочышчы Валатоўкі, другі — за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад першага.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Куранецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна