Гары́давічы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета. Знаходзіцца за 11 км на поўнач ад горада Вілейка, 1 км ад чыг. ст. Куранец, 114 км ад Мінска.

Гісторыя У 1750 г. вёска ў Ашмянскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць, 7 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Д. Радзівіла, б двароў, 27 жыхароў. У 1897 г. ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. 67 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 10 землякоў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Вілейскі».

Насельніцтва 1897 год — 61 жыхар, 9 двароў. 1921 год — 63 жыхары, 11 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.. 1931 год — 62 жыхары, 9 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60. 1960 год — 46 жыхароў. 1988 год — 7 жыхароў, 4 двары. 2008 год — 3 жыхары, 3 двары.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Куранецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна