Уладзіслаў Вярыга (, г. Пскоў — ) — філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору. Доктар філасофіі (1892).
Біяграфія Вучыўся ва ўніверсітэтах Варшавы, Берліна, Прагі і Берна. Займаўся збіральніцтвам беларускага фальклору. Друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень. Выдаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), якая змяшчае 32 беларускія казкі з Лідскага павета.
Літаратура Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4 Лаўрэш Леанід. Лідскі след Уладзіслава Вярыгі // Наша слова.pdf № 33 (85), 16 жніўня 2023. Беларускія думкі, звычаі, абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя. Астрынскі прыход віленскай губерні лідскага павета. У зборнік уключаны этнаграфічныя публікацыі, зробленыя ў 19-м стагоддзі на аснове матэрыялаў, сабраных у былым Лідскім павеце Уладзілавам Вярыгам, І. Юркевічам і Бірутай. Ліда, 2023. Вярыга Уладзіслаў. Беларускія паданні. Сабраны Уладзіславам Вярыгам у ваколіцах Новага Двара і Астрыны. Ліда, 2025.
Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскове Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Дактары філасофіі