Вацлаў Язэпавіч Пануцэвіч, сапраўднае да 1945 года Папуцэвіч (2 студзеня 1910, Малая Альшанка каля Гродна — , ; Псеўданімы: Мікола Волаціч, Volacic Mikola, Volacic M.; Крыптанімы: В. П.) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык.

У даваенны час Паходзіў з сям’і беларусаў-католікаў. У 1920-я гады вучыўся ў польскіх гімназіях у Гродне і Вільні, служыў у польскім войску. У 1934-1935 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Быў выключаны з ліку клірыкаў за беларускую дзейнасць. З 1935 вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў ВільніЖыццяпіс з асабістай справы студэнта Віленскага ўніверсітэта..

Удзельнічаў у працы «Акадэміцкага кола сяброў Беларусаведы» (1936—1939). Адзін з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў». З 1935 г. член БХД. З 1 снежня 1935 г. член рэдкалегіі «Студэнцкай Трыбуны», маладзёвага дадатку да «Беларускай Крыніцы». У 1935—1938 гадах быў рэдактарам часопіса «25 сакавіка» (лістапад 1936 — сакавік 1938). З 26 лютага 1936 года сакратар Віленскага аддзела БІГіК.

Пасля расколу БХД у 1936 належаў да «Беларускага фронту» ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Прымаў удзел у выданні газеты «Беларускі фронт». За надрукаваны рэдакцыйны артыкул «Залежнасць ці незалежнасць» у № 3 «Беларускага фронту» за 30 жніўня 1938 г. быў асуджаны на год турмы ўмоўна.

У час вайны На пачатку 2-й сусветнай вайны ў верасні 1939 года мабілізаваны ў 81-ы стралковы полк, які фарміраваўся ў Гродне. 22 верасня 1939 годзе, пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна, трапіў у палон. Вызвалены і жыў у Гродне.

Паводле Б. Грабінскага, прыкладна ў 1940 годзе да Пануцэвіча ў Гродна ад варшаўскіх беларусаў (кс. В. Гадлеўскага, М. Шчорса і інш.) прыбыў сувязны, які адначасова быў агентам НКУС, але Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС».

Вядома, што нейкі Пануцэвіч у 1940 годзе выкладаў у гродзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. Дакладна вядома, што ўвосень 1941 года Пануцэвіч жыў у Гродне па адрасе вуліца Паўночная, 5.

З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з А. Русаком Пануцэвіч ездзіў у Вільню каб наладзіць сувязь з Віленскім БНК. Вёў настаўніцкія курсы пры Гродзенскім БНК. 27 кастрычніка 1941 года разам з Я. Малецкім сустракаўся з гродзенскім епіскапам Антоніем па справе беларусізацыі праваслаўнай царквы і арганізацыі ў Гродне беларускай праваслаўнай семінарыі.

Паводле Я. Малецкага, кандыдатура Пануцэвіча разглядалася мясцовымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Гродна.

У сярэдзіне лістапада 1941 года пераехаў з Гродна ў Баранавічы. У 1941—1944 гадах працаваў у падкантрольнай немцам адміністрацыі акругі БаранавічыМалецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976..

На эміграцыі З 1944 года ў эміграцыі — спачатку ў Германіі, у перасыльных лагерах, дзе займаўся арганізацыяй беларускага скаўтынгу, а пасля 1949 года — у ЗША.

Жыў у Чыкага. Узначальваў Задзіночанне беларускіх скаўтаў на чужыне. Кіраўнік скаўцкай дружыны «Арлы» ў Чыкага. У 1950 годзе — сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, з мая 1950 — віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства.

У пачатку 1960-х гадоў заснаваў выдавецтва «Беларуская выдавецкая сябрына». Выдаваў рэлігійна-гістарычныя часопісы: «Беларуская царква» (выдаваўся кірыліцай), «Літва» (лацінкай).

Быў жанаты з дачкой Эдварда Будзькі — Ірэнай.

Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў , прыгарадзе Чыкага. Там жа пахаваныя яго родныяУ Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі.

Творчасць Пакінуў значную творчую спадчыну.

Апрацоўваў і выдаваў казкі, чытанкі, пераклаў на беларускую мову «Падарожжа Гулівера да волатаў…» Дж. СвіфтаSwift, J. Падарожжа Гулівэра да волатаў у краіне Бробзынгнаг. Пераклаў В. П. [Вацлаў Пануцэвіч]. Фленсбург, 1949., напісаў некалькі кніжак пра беларускі скаўтынг. Зрабіў пераклад літургіі св. Іаана Залатавуста (Чыкага, 1958), якім карысталіся ў беларускай грэка-каталіцкай Спаскай царкве ў Чыкага.

Асноўны масіў яго літаратурнага наробку — творы па гісторыі Беларусі:

«Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody» (Чыкага, 1953—1954), "Беларускае народнае ткацтва і зьнішчэньне яго бальшавікамі" (Мюнхэн, 1955) «З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чыкага, 1965), «Крывіцкая этнаграфічная прастора», «Зь гісторыі вышэйшых школ у Беларусі. 1. Віленская акадэмія», «Пачаткі хрысьціянства на нашых землях», «Плян Агінскага 1811 г.», «Сьв. Афрасіньня Полацкая» («Бібліятэчка „БГА“», ?), «З гісторыі Беларусі альбо Крывіччыны-Літвы», «Вінцэсь Гадлеўскі…» («Спадчына», 1993), «Літва і Беларусь», «Берасьцейская вунія» («Бібліятэчка „БГА“», ?), «Сьвяты Язафат Кунцэвіч» (Чыкага, 1963; Полацк, «Сафія», 2000), «Паўстаньне 1863 на Беларусі», «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918—1919 гадах» («Бацькаўшчына», 1960-я; «Пагоня», 1994), «Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква» («Бібліятэчка „БГА“», ?).

Шырока супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус» і інш.). Большасць твораў маюць вялікі аб’ём, яны выходзілі зусім малымі накладамі.

Быў адным з папярэднікаў (разам з Я. Лёсікам і П. Урбанам) «ліцвінізму», паранавуковай тэорыі, якая аспрэчвае сувязь цяперашняй Літвы і цяперашніх літоўцаў з гістарычнай Літвой. У 2014 годзе, з ініцыятывы сучаснага прыхільніка «ліцвінісцкай» тэорыі Анатоля Тараса, перавыдадзена Папуцэвічава кніга «Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы»В. Папуцэвіч. Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы. Мінск, 2014. 304 с..

Літаратура Юрэвіч Л. «Выбраныя працы» Вацлава Пануцэвіча // Кантакты і дыялогі № 9, 2002 Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера № 2(5), 1998

Надсан А. Працягваючы справу сьвятых апосталаў славянаў // Беларусіка — Альбарутэніка. Беларускі кнігазбор, —Мн., 2001. С. 29—38. Вашкевіч А. Яшчэ раз пра Вацлава Пануцэвіча // Куфэрак Віленшчыны. 2004, № 1(9). С. 99-100. Вашкевіч А. Вацлаў Пануцэвіч у Беларусі амаль невядомы // Куфэрак Віленшчыны. 2002, № 2(7) Гарбінскі Ю. Папуцэвіч Вацлаў // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3. Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976.

Спасылкі Пануцэвіч В. Польская мова ў ХІV — ХVІІІ стст. і Каталіцкі Касьцёл у Вялікім княстве Літоўскім // Наша Вера № 2(5), № 3(6) 1998; № 1(7), № 2(8) 1999; Panucevic V. Krytycnyja zaciemki Pra nacyjanalny charaktar V.K.L. — artykul P. Urbana u ZAPISACH kn.3 // navukovy casapis LITVA nr.1. Studzien-Cervien 1967, Chicago USA; Panucevic V. Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody. Ч. 1-5. (гл. змест: ч.1. — арт. 1-4 ч.2. — арт. 5-7 ч.3. — арт. 8-10 ч.4. — арт. 11 ч.5. — арт. 12). — Чыкага, 1953—1954. Пануцэвіч В. Сьвяты Язафат Кунцэвіч. 1-е выд.: Чыкага, 1963; 2-е выд.: Полацк: «Сафія», 2000.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1911 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта