Ры́матаўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Гры́матаўшчына (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Змена», працавала кузня.
Насельніцтва 1909 год — 6 двароў, 35 жыхароў 1926 год — 8 двароў, 43 жыхары 1997 год — 18 двароў, 26 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна