Камсамо́льская. Сустракаецца таксама варыянт Камсамо́льскае, н.. Пу́кава, н. (, ; да 1964 года Пу́кава) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1924—1960 гадах вёска Пукава з’яўлялася цэнтрам Пукаўскага сельсавета.

30 ліпеня 1964 года вёска Пукава была перайменавана ў вёску КамсамольскаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

Да 16 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)..

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Камсамольскага сельсавета, дзе з’яўлялася яго цэнтрамРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Капыль, за 90 км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі .

Насельніцтва 1998 год — 476 жыхароў, 200 двароў.

Славутасці Руіны Свята-Георгіеўскай царквы (1858). Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1954 годзе каля вёскі знодзены метэарыт «Грэск».

Літаратура

Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі