Ву́сава. Сустракаецца таксама варыянт У́сава (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета. На усходнім ускрайку вёскі знаходзяцца могілкі.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1912 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус пачатковай школы. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Ленінец», па стане на 1933 год працавалі маслазавод і кузня. 18 сакавіка 1985 года да вёскі далучаны суседнія пасёлкі Брацкі і ВусаваРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 сакавіка 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 13 (1819)..
Насельніцтва Пачатак XX стагоддзя — 53 двары, каля 370 жыхароў 1997 год — 61 двор, 128 жыхароў
Славутасці
Мураваная каталіцкая капліца ў Вусава была пабудавана ў 1863 годзе і асвечана. Адрамантавана ў 1898 годзе, асвечана ксяндзом Далецкім. 11 снежня 1900 года за № 5287 на імя Мінскага губернатара паступіў загад Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі па дэпартаменту духоўных спраў іншаземных веравызнаньняў аб дазволе правядзення ў гэтай капліцы богаслужэнняў. У цяперашні час капліца знаходзіцца ў занядбаным стане.
Страчаная спадчына
Сядзіба Плятэраў.
Вядомыя асобы Міхаіл Мікалаевіч Чыгір — другі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капыльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна