thumb|left|300px|Фрагмент прывiлея Полацку на магдэбургскае права + Места Час набыцця М. п. Вільня 1387 Берасце 1390 Коўна 1408 Трокі 1409 Слуцк 1441 Горадна 1496 Высокае 1494 Полацк 1498 Мінск 1499 Браслаў 1500 Ваўкавыск 1503 Камянец 1503 Наваградак 1511 Рэчыца 2.10.1511 Мілейчыцы 1516 Слонім 1531Аляксандр Доўнар. Магдэбургскае права // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 242. Барысаў 1563 Мерач 1569 Радашковічы 1569 Пешчатка 1569 Дзісна 1569 Сураж 1576 Магілёў 1577 Мазыр 1577 Ула 1577 Пінск 1581 Дынабург 1582 Езярышча 1583 Нясвіж 1586 Кобрын 1589 Гарадзец 1589 Пружаны 1589 Ліда 1590 Любча 1590 Віцебск 1597 Орша 1620 Чавусы 1634 Мсціслаў 1636 Ружаны 1637 Чэрыкаў 1641 Дзівін 1642 Друя 1643 Казімір 1643 Лагішын 1643 Малеч 1645 Капыль 1652Магдэбурскае права таксама мелі (дакладны час надання прывілеяў невядомы): Бабруйск, Быхаў, Давыд-Гарадок, Зельва, Клецк, Копысь, Крычаў, Крэва, Мядзел, Тураў і іншыяВізаны1693 Магдэбу́ргскае пра́ва — феадальнае гарадское права, якое склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у ХІІ—ХІІІ стст.
Магдэбургскае права склалася з розных крыніц, у т.л. з прывілеяў, выдадзеных архіепіскапам Віхманам гарадскому патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастаноў суда шэфенаў Магдэбурга і інш. Мела ўніверсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з'явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей. Магдэбургскае права было перанята многімі гарадамі Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.
Вялікае Княства Літоўскае 3 XIV ст. магдэбургскае права пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваявод, старост і інш. дзяржаўных службовых асоб. У прыватнаўладальніцкіх гарадах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рыс прыгонніцтва. На аснове Магдэбургскага права ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання — магістрат. 3 увядзеннем Магдэбургскага права адмянялася дзейнасць мясцовага права, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясцовымі звычаямі, калі вырашэнне справы не прадугледжвалася Магдэбургскім правам. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбургскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Вільні і ўласнай юрыдычнай практыкі.
У ліку першых Магдэбургскае права ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна (няпоўнае - у 1391, поўнае - у 1496), Трокі (1409), Слуцк (1441), Высокае (1494), Полацк (1498), Мінск (1499), Браслаў (1500), Камянец (1503), Навагрудак (1511), Барысаў (1563) і інш.
Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. Граматы на Магдэбургскае права дзяржаўным гарадам выдавалі вялікія князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гарадам — уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве вялікія князі. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775, у Мінскай — у маі 1795, у заходняй Беларусі — у снежні 1795.
Літаратура
Alexander Rogatschewski. Das Magdeburger Recht auf dem heutigen Territorium Rußlands: Forschungsstand und Forschungsperspektiven // Rechts- und Sprachtransfer in Mittel- und Ostmitteleuropa. Sachsenspiegel und Magdeburger Recht. Internationale und interdisziplinäre Konferenz in Leipzig vom 31. Oktober bis 2. November 2003. (IVS SAXONICO-MAIDEBVRGENSE IN ORIENTE. Bd. 1) / Hrsg. von E. Eichler und H. Lück. — Berlin: Walter de Gruyter, 2008. — S. 207—287. — ISBN 978-3-89949-428-0. Gerhard Buchda: Magdeburger Recht. In: Adalbert Erler (Hrsg.) u.a.: Handwörterbuch zur deutschen Rechtsgeschichte. Band 3. Erich Schmidt Verlag, Berlin 1984, ISBN 3-503-00015-1, Sp. 134ff. Friedrich Ebel: Magdeburger Recht. In: Norbert Angermann (Hrsg.): Lexikon des Mittelalter. Band 6. Metzler, Stuttgart und Weimar 1999, ISBN 3-476-01742-7. Friedrich Ebel: Magdeburger Recht. In: Matthias Puhle (Hrsg.): Erzbischof Wichmann (1152—1192) und Magdeburg im hohen Mittelalter (Ausstellung zum 800. Todestag Erzbischof Wichmanns vom 29. Oktober 1992 bis 21. März 1993). Magdeburger Museen, Magdeburg 1992. Heiner Lück: Die Verbreitung des Sachsenspiegels und des Magdeburger Rechts in Osteuropa. In: Mamoun Fansa (Hrsg.): Der sassen speyghel. Sachsenspiegel — Recht — Alltag. Band 2. Isensee, Oldenburg 1995, ISBN 3-89598-241-5, S. 37-49. Herman Rosenthal und Peter Wiernik: Magdeburg Law. In: The standard Jewish encyclopedia. (zitiert nach: JewishEncylopedia.com) Magdeburger Recht und Sachsenspiegel, Begleitmaterial zu «Geschichte Sachsen-Anhalts im Zeitstrahl», 1998, Quelle: Zur Entwicklung des Stadt- und Landesrecht im heutigen Sachsen-Anhalt Prof. Ludwik Łysiak. Ius supremum Magdeburgense castri Cracoviensis 1356—1794, Decreta iuris supremi Magdeburgensis castri Cracoviensis 1456—1481 oraz Decreta iuris supremi Magdeburgensis castri Cracoviensis 1481—1511. Margret Obladen. Magdeburger Recht auf der Burg zu Krakau. Die güterrechtliche Absicherung der Ehefrau in der Spruchpraxis des Krakauer Oberhofs. 2006. Alexander Rogatschewski: Das Magdeburger Recht auf dem heutigen Territorium Rußlands. Forschungsstand und Forschungsperspektiven. In: Ernst Eichler und Heiner Lück (Hrsg.): Rechts- und Sprachtransfer in Mittel- und Ostmitteleuropa. Sachsenspiegel und Magdeburger Recht. Internationale und interdisziplinäre Konferenz in Leipzig vom 31. Oktober bis 2. November 2003. (IVS saxonico-maidebvrgense in Oriente Bd. Владимирский-Буданов, А. Ф. Немецкое право в Польше и Литве / А. Ф. Владимирский-Буданов. — СПб.: [б. и.], 1868. — 304 с. Грицкевич, А. П. Социальная борьба горожан Белоруссии (XVI-XVIII вв.) / А. П. Грицкевич. — Мн.: Наука и техника, 1979. — 152 с. Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белорусии в XVI—XVIII вв.: (социально-экономическое исследование истории городов) / А. П. Грицкевич; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 248 с., 1 л. карт. Грыцкевіч, А. Магдэбургскае права / Анатоль Грыцкевіч // — С. 5—6. Келер Вольга. Магдэбургскае права // Спадчына 1997. №5. С. 90-101. Копысский, З. Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1975. — 193 с. Тарановский, Ф. Д. Обзор памятников Магдебургского права западно-русских городов литовской эпохи: историко-юридическое исследование / Ф. Д. Тарановский. — Варшава: Тип. Варшавского Учебного Округа, 1897. — 203 с.
Спасылкі
Магдэбурскае права. Беларускі гістарычны партал.
Катэгорыя:Сярэдневяковае права Катэгорыя:Муніцыпальнае права Катэгорыя:Гісторыя права Германіі Катэгорыя:Гісторыя дзяржавы Катэгорыя:Магдэбург Катэгорыя:Мясцовае самакіраванне