Міністр замежных спраў Літвы () — міністэрская пасада ва ўрадзе Літвы, кіраўнік Міністэрства замежных спраў, які ўдзельнічае ў фарміраванні знешняй палітыкі Літвы, прадстаўляе інтарэсы Літвы і яе грамадзян, абараняе іх правы. Міністэрства замежных спраў Літвы створана 4 лістапада 1918 года, неўзабаве па абвяшчэнні незалежнасць дзяржавы. Цяперашні міністр замежных спраў — Лінас Антанас Лінкявічус.
Міністры замежных спраў Літвы ў 1918—1940 гадах Аўгусцінас Вальдзямарас — (11 лістапада 1918 — 19 чэрвеня 1920); Юозас Пурыцкіс — (19 чэрвеня 1920 — 10 снежня 1921); Пятрас Клімас (выканаўца абавязкаў) — (20—31 снежня 1921); Владас Юргуціс — (2 студзеня — 28 верасня 1922); Эрнястас Галванаўскас — (28 верасня 1922 — 18 чэрвеня 1924); Вальдзямарас Вітаўтас Чарняцкіс — (18 чэрвеня 1924 — 4 лютага 1925); Мячыславас Рэйніс — (4 лютага 1925 — 20 красавіка 1926); Ляонас Бістрас — (21 красавіка — 15 чэрвеня 1926); Мікалас Сляжавічус — (15 чэрвеня — 17 снежня 1926); Аўгусцінас Вальдзямарас — (17 снежня 1926 — 23 верасня 1929); Юозас Тубяліс — (23 верасня — 7 лістапада 1929); Довас Заўнюс — (8 лістапада 1929 — 12 чэрвеня 1934); Стасіс Лазарайціс — (12 чэрвеня 1934 — 5 снежня 1938); Юозас Урбшыс — (5 снежня 1938 — 15 чэрвеня 1940); Вінцас Крэве-Міцкявічус — (15 чэрвеня — 15 ліпеня 1940).
Народныя камісары, міністры замежных спраў Літоўскай ССР Павялас Ратомскіс — (1944—1949); Ігнас Гашка — (1949—1959); Казіс Прэйшкас — (1959—1961); Леакадзія Дзіржынскайце-Пілюшэнка — (1961—1976); Аляксандрас Часнавічус — (1976); Вітаўтас Зянкявічус — (1977—1987); Владзіславас Мікучаўскас — (1987—1990).
Міністры замежных спраў Літвы з 1990 года Альгірдас Саўдаргас — (24 сакавіка 1990 — 12 снежня 1992); Павілас Гіліс — (12 снежня 1992 — 4 снежня 1996); Альгірдас Саўдаргас — (4 снежня 1996 — 30 кастрычніка 2000); Антанас Валіёніс — (30 кастрычніка 2000 — 18 ліпеня 2006); Пятрас Вайціекунас — (18 ліпеня 2006 — 9 снежня 2008); Вігаўдас Ушацкас — (9 снежня 2008 — 11 лютага 2010); Аўдронюс Ажубаліс — (з 11 лютага 2010 — 13 снежня 2012); Лінас Лінкявічус — (з 13 снежня 2012).
Катэгорыя:Дзяржаўны лад Літвы * Катэгорыя:Знешняя палітыка Літвы Літва