Месапатамія () — назва візантыйскай фемы (адміністрацыйна-прававое ўтварэнне), размешчанай на тэрыторыі Усходняй Турцыі. Фему не варта блытаць з рэгіёнам Месапатамія ці з рымскай ранневізантыйскай правінцыяй Месапатаміяй. Візантыйская фема была размешчана паміж рэкамі Арацані (сучасная рака Мурат) і Цымісгезек.
Гісторыя Фема была створана, верагодна, паміж 899 і 911 годам, калі імператар Леў VI Мудры прызначыў былога стратыга Харсіяна па імі Арэст намеснікам гэтай вобласці. Большая частка правінцыі была створана з армянскага княства Такіс, якім кіраваў правадыр Мануіл. Мануіл і яго чатыры сыны былі вымушаны саступіць свае ўладанні Візантыйскай імперыі ў абмен на тытулы і маёнткі ў іншых фемах. Населеныя армянамі раёны Келтзен (аддзелены ад фемы Халдыя) і Камаха (частка фемы Каланея) былі затым далучаны да Такіса для ўтварэння новай фемы
Хоць імператар Канстанцін VII Парфірародны згадвае, што да ўтварэння фемы Месапатамія, на яе тэрыторыі размяшчалася «неназваная клісура», ёсць доказы, якія сведчаць пра больш раннюю візантыйскую прысутнасць. Пячатка спафарыя і стратыга Месапатаміі была аднесена прыблізна да 810 годзе, што, магчыма, сведчыць пра нядоўгае існаванне фемы раней, а пячатка турмарха з армянскім імем Мусілік папярэдне датуецца прыкладна 870 годам.
Такім чынам, магчыма, Месапатамія, была сфарміравана ў канцы IX стагоддзя з армянскага княства як частка (турма) нейкай фемы, якая кіравалася князем з візантыйскім тытулам да стварэння паўнавартаснай фемы. Гэта можа таксама растлумачыць своеасаблівы звычай стратыга: да 911 года яго дараванне паступала не з імператарскай казны, а з мытных даходаў даручанай яму вобласці.
Намеснікі Месапатаміі працягвалі прызначацца на працягу ўсяго X стагоддзя, суіснуючы з новай пасадай «дукса Месапатаміі», створанай каля 975 года. У адрозненне ад стратыга, дукс быў рэгіянальным военачальнікам, які кіраваў цэнтральнай часткай усходняй мяжы Візантыі; .. У XI стагоддзі, большасць дуксаў Месапатаміі былі родам з Арменіі, у тым ліку Грыгар Магістрас і яго сын. У перыяд пасля бітвы пры Манцыкерце ў 1071 годзе імператар Міхаіл VII Дука спрабаваў аднавіць візантыйскую ўладу ў гэтым рэгіёне, але яна была канчаткова захоплена туркамі-сельджукамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Візантыйскія фемы Катэгорыя:Месапатамія