Га́ліца. (, ; часам Галі́ца) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Вядома з 1440-х гадоў, калі «4 чоловеки Гоголичан Менских, а два чоловеки Корговци Логожан» былі дададзены да маёнтка Астрожчыцы (старабеларускай мовай: Острожчицы), нададзенага маршалку гаспадарскаму пану ВойткуЭволюция даннических повинностей до середины XVI в. // Носевич В. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. — Минск: Тэхналогія, 2004. — 350 с. — ISBN 985-458-096-2. Пазней двор Гагаліца (старабеларускай мовай: Гоголица С. 202.), да якога таксама належалі людзі і сенажаці на рацэ Качыне, у тым ліку набытыя ў менскіх мяшчан і іншых асоб, трымаў пісар гаспадарскі Івашка Уладыка, які ў 1493 годзе прадаў гэтыя ўладанні пісару гаспадарскаму Федку Рыгоравічу. Паселішча ўваходзіла ў склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага.
Паводле інвентару 1557 года, калі Астрошыцкі маёнтак належаў пану Гарнастаю, у вёсцы Гагаліца было 10 двароў. Падзелу на «службы» не было, прыналежны кожнаму двару ўчастак вызначаўся ў інвентары як зямля супольная, падданыя на грашовым чыншы, які зваўся «куніцай», памерам у 40 грошай серабром.
У 1782 годзе вёска маёнтка Гарадок уласнасці Тышкевічаў, 19 двароў, з іх 8 баярскіх і 6 пустых, карчма.
У складзе Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.
Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета. У 1860-я гады было 16 двароў.
У 1882 годзе была адкрыта школа граматы, у якой на 1890 год вучыліся 20 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Паводле перапісу 1897 года было народнае вучылішча. У канцы XIX стагоддзя апроч вёскі Галіца быў таксама фальварак на 1 валоку ўласнасці Андрыеўскіх.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Астрашыцка-Гарадоцкай воласці атрымлівалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
Паводле перапісу 1926 года была школа.
У 1930-я гады былі рэпрэсаваны прынамсі 3 ураджэнцы Галіцы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе акупацыі было спалена 10 двароў, забіта 6 жыхароў.
Насельніцтва
1815 год — 72 жыхары мужчынскага полу 1846, 1858 год — 19 двароў, 115 жыхароў 1897 год — 40 двароў, 265 жыхароў 1908 год — 43 двары, 297 жыхароў 1917 год — 45 двароў, 279 жыхароў, усе беларусы 1926 год — 54 двары, 301 жыхар 1999 год — 58 жыхароў 2009 год — 35 жыхароў 2019 год — 76 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі