Шчадро́ўшчына (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Каля вёскі працякае рака Гуйка.
Гісторыя
У 1779 г. вёска, уласнасць біскупа Масальскага і шляхціча Валадковіча.
У 1795 годзе вёска Шчадроўшчына знаходзілася ў Вілейскім павеце Мінскай губерні і належала спадчыннаму ўладальніку, камергеру двара польскага Мельхіёру Валадковічу, сыну Ксаверыя Валадковіча.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1795 — 75 чалавек (31 мужчына, 44 жанчыны)Минская казенная палата: Фонд 333, опись 9, 1795 год. 1800 — 75 чалавек (31 мужчына, 44 жанчыны)РГИА. фонд 1350, опись 312, дело 89. Экономические примечания к Межевому атласу Минской губернии 1800 г. Вилейский уезд. XIX стагоддзе: 1847 — 60 прыхажанаў (30 мужчын, 30 жанчын)Ведомость церкви Виленской губернии Вилейского уезда села Роговы за 1847 год. 1865 — 26 чалавекSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich - Том XI - старонка 858. XX стагоддзе: 1905 — 134 чалавекі (66 мужчын, 68 жанчын)Гошкевич. Сведения о населенных местах Виленской губернии. — Вильна, 1905. - старонка 127. 1999 — 26 чалавекШчадроўшчына // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998.. XXI стагоддзе: 2009 — 24 чалавекіЗвесткі перапісу 2009 году . 2012 — 13 чалавекГарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мінск: БелЭн, 2012..
Спасылкі
Катэгорыя:Шаршунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна