Бароўка, Баравок — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозка, за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Сянно, прыкладна за 0,2 км на паўночны захад ад вёскі Гуліна.

Плошча паверхні возера 0,1 (0,13Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1.) км². Даўжыня 0,92 (0,91) км, найбольшая шырыня 0,2 (0,24)км. Даўжыня берагавой лініі каля 2 км. Плошча вадазбору 30,4 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя, у паўднёвай частцы забалочаныя. З возера выцякае ручай у раку Бярозка. У паўднёвай частцы Бароўка злучаецца ручаём з возерам без назвы.

Літаратура

Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1.

Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна Катэгорыя:Басейн Крывінкі