Аслі́к, Асліўка, Ослік — рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня 66 км. Плошча вадазбору 413 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Асноўныя прытокі: Чарнаўка, Смародзіна, Крупка (справа), Рутка, Цемрынка (злева).
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саннікі Круглянскага раёна, упадае ў Друць каля вёскі Асавец Бялыніцкага раёна. Паўночная частка вадазбору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя.
Краявіды
Літаратура
Спасылкі Круглянскі раён // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Фотоэнциклопедия Беларуси
Катэгорыя:Прытокі Друці Катэгорыя:Рэкі Круглянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна