Бёрда, бярдо (, , , , , , , , ) — адно з асноўных рабочых прыстасаванняў ткацкага станка, частка набіліц. Mae выгляд грэбня з вузкімі металічнымі пласцінкамі, замацаванымі ў драўляных або металічных планках. Служыць для раўнамернага размеркавання ніткі асновы, якая праходзіць паміж пласцінкамі па шырыні тканіны і для ўшчыльнення нітак утку — шляхам падбівання адной да адной, што дазваляе ткаць шчыльнае і сіметрычнае адносна цэнтру палатно. Бёрда не варта змешваць з  — прыладай для ўтварэння зеву ў нітках асновы.

Гісторыя Археалагічныя матэрыялы сведчаць пра тое, што ўжо ў старажытнасці (X — XIII стагоддзе) сустракаліся шырокія (да 1 м) бёрдыЛевинсон-Нечаева М. Н. Ткачество // Очерки по истории русской деревни X—XIII вв. Труды ГИМ, 33, — М., 1959. С. 77. Вядомае са старажытных часоў: беларускае слова «бёрда» паходзіць ад . Спачатку бёрда мела выгляд простай дошчачкі, якой ушчыльнялі нітку ўтку, пасля яно набыло форму грэбня, а яшчэ пазней — сучаснага берда з двума рамкамі. Гістарычна бёрда выраблялі са сцёблаў трыснягу«Reed.» The Oxford English Dictionary. 2nd ed. 1989. (гэта пакінула адбітак у англійскай тэрміналогіі: азначае як «трыснёг», так і «бёрда», падобна і ў беларускай мове зубцы бёрда называлі тросць, трысцё, трасціны, трасцінкі, трастка або пруцікіСлоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. МацкевічПалескі слоўнік: Лельчыцкі раён (2000). І. М. Кучук, А. К. МалюкСлоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч). Захаваліся звесткі, што на Беларусі бёрды рабілі з клёну. Сучасныя бёрды вырабляюць са сталёвага нержавеючага дроту, сплясканага .

Апісанне Звычайна бёрда ўяўляе сабой плоскую дошчачку з некалькімі дзясяткамі вертыкальных шчылін-зубцоў. Зубцы вырабляліся з падабенства дранкі (тонкіх драўляных трэсак), аднолькавай таўшчыні і правільнай формы, змацаваных на канцах з дапамогай палачак, даўжыня якіх была роўная даўжыні бярда. Яны былі размешчаны на аднолькавай адлегласці адзін ад аднаго, роўнай таўшчыні ніткі, якая выкарыстоўвалася для асновы. Бёрда ўстаўляецца ў паглыбленне ніжняга бруска набіліц і прыціскаецца зверху верхнім бруском. Паміж зубцамі бёрда праходзяць ніткі асновы. Сама планка, у якую ўстаўляюцца трысцінкі бёрда, звалася абердзіца, бердзіцаСлоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская, або бердзікСлоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

Бёрды сучасных станкоў усталёўваюцца ў верхняй частцы набіліц, фіксуюцца прыціскной планкай са шрубамі. Ад частаты размяшчэння зубоў (ад 2,5 да 40 зубоў на 1 см) залежыць шчыльнасць асновы, то ёсць лік нітак на адзінку шырыні тканіны.

Даўжыня планак бёрда залежыць ад тыпу тканін і тыпу станка. У берда механізаванага баваўнянага станка іх даўжыня складае каля 90 мм.

Бёрдам ушчыльняюць уточную нітку: пасля пракладкі утку праз зеў нітак асновы майстар цягне раму набіліц на сябе, прыбіваючы зубцамі бёрда ўточную нітку да пракладзенай раней. У механічных станках рухі набіліц ажыццяўляюцца аўтаматычна, з дапамогай далучаных да валу шатуноў (прымяняюцца таксама кулісны, эксцэнтрыкавы і кулачковы механізмы).

Прымаўкі

У бёрда кідаюць, ды з бёрда не вынімаюць — не ўсё зробленае можна зрабіць нановаНароднае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка. у бёрда кідаюць ды ніткі счытаюць — у многіх справах патрэбны дакладны падлікНароднае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка. як у бёрда — моцна кашляцьНароднае мудраслоўе (2002). Г. Ф. Юрчанка. не ўсё ў бердзе — размоўны выраз пра дурнаватага чалавека з дзівацтваміМалы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1991). З. Ф. Санько

Прафесія

Майстар па вырабу бёрдаў называўся бёрдачнік, бёрдашнік, бярда́шнік, бярдзе́чнік або берднікЧалавек. Тэматычны слоўнік (2006).

Крыніцы

Літаратура

Бежкович А. С. [и др.] Хозяйство и быт русских крестьян. — М.: Советская Россия, 1959. — с.98. Восточно-славянский этнографический сборник. — М.: Изд-во АН СССР. — Лебедева Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XX в. — Т.30. — С.516. Vuorela T. Kansatieteen sanasto. — SKS. — Helsinki, 1964. [Этнографический словарь] — с.155.

Спасылкі

Определитель музейных предметов Словари и энциклопедии на Академике

Катэгорыя:Ткацкая справа