Бе́лае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 8 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, прыкладна за 4 км на ўсход ад вёскі Пашкі, за 0,18 км на ўсход ад аўтадарогі .
Плошча паверхні возера 0,12 (0,13Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1.) км². Даўжыня 0,6 (0,62)км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км. Аб'ём вады ў возеры 0,41 млн м³. Плошча вадазбору каля 1 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У паўночнай і ўсходняй частцы забалочаная пойма. Берагі нізкія, паўночныя і ўсходнія забалочаныя. На поўначы ў возера ўпадае ручай, злучаны з сеткай меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна