Дом па вуліцы Пушкінскай, 10 — двухпавярховы будынак у Брэсце, пабудаваны ў XIX стагоддзі. У будынку размяшчаецца Генеральнае Консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце.

Архітэктура

Двухпавярховы з мансардным паверхам будынак накрыты двухсхільным дахам. На дваровым фасадзе два бакавыя рызаліты. Галоўны фасад акцэнтаваны вуглавым эркерам, завершаным фігурным атыкам з паўкруглым аконным праёмам у цэнтры. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы, на другім – паўкруглыя ў прафіляваных аконных абрамленнях і з падаконнымі філёнгамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны шматслойным карнізам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста