Бе́лае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Обаль, за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, прыкладна за 0,65 км на ўсход ад вёскі Аўдзейкава, за 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубраўка.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Плошча вадазбору 61 км². Даўжыня берагавой лініі 1,7 км. Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход. Вакол возера забалочаная пойма. Ручаём Трэзубка Белае злучаецца з возерам Ужо на ўсходзе і возерам Езярышча на захадзе. У паўночна-ўсходняй частцы ў возера ўпадае ручай, злучаны з сеткай меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. Ліст карты N-36-01. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна