Ведрэ́ньскае (Вядрэнскае) возера — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свінка (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Чашнікі, на захад ад аграгарадка Малая Вядрэ́нь.
Плошча паверхні возера 0,11 (0,15)) км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Найбольшая глыбіня возера 11,5 м, сярэдняя 4,1 м. Аб’ём вады 0,45 млн м³. Плошча вадазбору 6,5 (4,87)) км². Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 5—7 м. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. Дно да глыбіні 5 м высцілаюць пяскі, глыбей — сапрапель. Зарастае нязначна. Праточнае. Ракой Свінка злучаецца з азёрамі Канцовае (на поўдні) і Глыбочына (на поўначы).
Літаратура
Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Улы