Ві́лія — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сож, за 6 км у напрамку на поўнач ад горада Чачэрск, за 1,1 км на ўсход ад вёскі Красны Дварэц.

Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі каля 4,1 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Праз возера працякае рака Курынка і злучае яго з возерам Крывуша. Таксама ўпадаюць некалькі ручаёў.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г.

Катэгорыя:Азёры Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа