Бе́рлеж (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км па паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Сіняўка.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць царквы. У 1800 годзе ёсць карчма, млын, шляхецкая ўласнасць. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць В. Завадскай. У канцы XIX стагоддзя ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 38 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «3-ці рашаючы», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.

У 1972 годзе да вёскі далучана скасаваная вёска Прыбач.

Насельніцтва 1800 год — 28 двароў, 200 жыхароў 1897 год — 63 двары, 417 жыхароў 1908 год — 73 двары, 435 жыхароў 1917 год — 90 двароў, 458 жыхароў 2002 год — 40 двароў, 79 жыхароў 2009 год — 55 жыхароў 2012 год — 26 гаспадарак, 42 жыхары 2019 год — 47 жыхароў

Вядомыя асобы Любоў Георгіеўна Гайдучонак (1921—1943) — удзельніца камсамольскага падполля. У 1972 годзе на ўшанаванне памяці Гайдучонак у Мар’інай Горцы пастаўлены помнік — стэла з барэльефам.

Спіс вуліц Прыазёрная вуліца Прыазёрны завулак Прыбач вуліца Рачная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна