Гарэ́лец (, ) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 22 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, на рацэ Пціч.
Гісторыя
Ранняя гісторыя У 1588 годзе сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Было ва ўласнасці Радзівілаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі карчма, 2 млыны, царква, маёнтак князя Дамініка Гераніма Радзівіла. Праз шлюб дачкі Дамініка Гераніма, Стэфаніі, Гарэлец перайшоў да Вітгенштэйнаў. У 1854 годзе ўласнасць князя Пятра Вітгенштэйна.
Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі аднайменныя сяло, маёнтак і ўрочышча, у сяле быў хлебазапасны магазін. У 1912 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. На базе вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 24 вучні. З 1924 года да 1939 года і з 1954 года цэнтр Гарэлецкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских Советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы Гарэлец», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 7 лістапада 1942 года ў вёсцы з Гарэлец з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся парад савецкіх партызан. Зладзілі парад члены 2-й Мінскай партызанскай брыгады. Удзельнічала ў парадзе каля 1200 чалавек: акрамя партызан, прысутнічалі насельнікі вёсак Гарэлец, Пясчанка, Ліпск. Працавала радыёўстаноўка, выйшаў 1-ы нумар газеты Рудзенскага падпольнага райкама партыі «В бой за Родину», пра парад таксама напісалі маскоўскія газеты. Пасля парада нямецкія войскі правялі аперацыю «Альберт II» у раёне вёскі Гарэлец«Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.. Былі спалены 6 вёсак: Гарэлец, Ліпнікі, Пясчанка, Янка Купала, Ліпск, Ржышча. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска была цэнтрам Гарэлецкага сельсавета.
Насельніцтва 1800 год — 38 двароў, 415 жыхароў 1897 год — сяло, 62 двары, 362 жыхары; маёнтак, 13 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў 1908 год — 76 двароў, 440 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 5 жыхароў 1917 год — 82 двары, 581 жыхар; маёнтак 1 двор, 7 жыхароў 1960 год — 482 жыхары 1970 год — 113 двароў, 441 жыхар 1996 год — 409 жыхароў, 148 двароў 2002 год —133 двары, 357 жыхароў 2009 год — 287 жыхароў 2019 год — 270 жыхароў
Інфраструктура
Эканоміка Крама Аддзяленне сувязі Механічная майстэрні
Адукацыя Базавая школа
Культура Бібліятэка Дом культуры
Медыцына Фельчарска-акушэрскі пункт
Славутасці Музей «Партызанская Слава» — філіял ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей» з карціннай галерэяй. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1941—1944).
Вядомыя асобы Міхаіл Мікалаевіч Марушын (1920—2000) — матэматык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна