Пяскі́. Сустракаецца таксама варыянт Пя́скі (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 22 км ад Мінска, каля ракі Свіслач.

Гісторыя Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх, пазней Оштарпаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе былі капліца і карчма. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

31 сакавіка 1851 года пры пераездзе Свіслачы каля Пяскоў загінуў Леан Оштарп. Мост не вытрымаў цяжкую карэту і абваліўся. На месцы смерці Оштарпа яго сям’я ўсталявала памятны камень з надпісам.

У 1858 годзе вёска ў маёнтку Феліцыянава, уласнасць А. Івашкевіча. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-х гадах была працоўная школа 1-й ступені. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, быў створаны калгас «Чырвоная Беларусь».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года ў Рудзенскім раёне.

Насельніцтва 1908 год — 38 двароў, 388 жыхароў 1917 год — 41 двор, 298 жыхароў 1960 год — 174 жыхары 2002 год — 6 двароў, 12 жыхароў 2007 год — 35 гаспадарак, 93 жыхары 2010 год — 36 гаспадарак, 91 жыхар 2012 год — 33 гаспадаркі, 84 жыхары 2019 год — 76 жыхароў

Славутасці Страчаная спадчына Памятны камень на месцы гібелі Леана Оштарпа (сяр. XIX — 1917)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна