Кляці́шына. Сустракаецца таксама варыянт Кляці́шын, м. (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 12 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 67 км ад Мінска.
Геаграфія Паблізу вёскі знаходзіцца Кляцішчынскае балота, на ім Кляцішынскае радовішча торфу.
Назва У аснове назвы слова «клець» — будынак для захавання маёмасці.
Гісторыя
Ранняя гісторыя Вядома з XIX стагоддзя. У 1816 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх, адносілася да маёнтка Вомельна.
З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ліпеня 1943 года ўсе дамы спалены нацысцкай адміністрацыяй. Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва 1816 год — 16 двароў, 100 жыхароў 1858 год — 66 рэвізскіх душ 1870 год — 66 жыхароў 1897 год — 47 двароў, 329 жыхароў 1908 год — 48 двароў, 407 жыхароў 1917 год — 54 двары, 351 жыхар 1960 год — 197 жыхароў 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў 2010 год — 19 гаспадарак, 38 жыхароў 2012 год — 14 гаспадарак, 33 жыхары 2019 год — 25 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі