Во́йраўка (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка (прыток Пцічы).

Назва Ёсць літоўскія прозвішчы Vaira, Vairis, VairysLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 1135—1136., тапонім ().

Гісторыя У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі млын, карчма, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года мела статус пасёлка.

Насельніцтва 1800 год — 3 двары, 36 жыхароў 1897 год — 13 двароў, 58 жыхароў 1917 год — 15 двароў, 81 жыхар 1960 год — 69 жыхароў 1999 год — 8 жыхароў 2002 год — 7 двароў, 9 жыхароў 2010 год — 13 жыхароў 2012 год — 11 гаспадарак, 15 жыхароў 2019 год — 33 жыхары

Спіс вуліц Зарэчная вуліца Зялёная вуліца Лугавая вуліца Мінская вуліца Набярэжная вуліца Пагранічная вуліца Палявая вуліца Садовая вуліца Сонечная вуліца Цэнтральная вуліца Цяністая вуліца Шабунёўская вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна