Зарача́ны. Сустракаецца таксама варыянт Баламу́тавічы (, ; да 1964 г. — Баламу́тавічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 42,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 36,5 км ад Мінска, 19,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя , сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1889 годзе землеўладальнікам 10 дзесяцін зямлі ў Баламутавічах быў праваслаўны селянін Старынкевіч Данііл Фёдаравіч.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

30 ліпеня 1964 года вёска Баламутавічы праз «немілагучнасць назвы» была перайменавана ў вёску ЗарачаныУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР».

Насельніцтва 1800 год — 20 двароў, 115 жыхароў 1870 год — 122 жыхары мужчынскага полу 1897 год — 65 двароў, 418 жыхароў 1908 год — 75 двароў, 471 жыхар 1960 год — 207 жыхароў 1999 год — 55 жыхароў 2002 год — 27 двароў, 39 жыхароў 2007 год — 14 гаспадарак, 27 жыхароў 2010 год — 25 жыхароў 2012 год — 18 гаспадарак, 16 жыхароў 2019 год — 20 жыхароў

Рэлігія

Праваслаўная царква, Свята-Уваскрасенскі прыход

Спіс вуліц Цэнтральная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі