Вяндзе́ж. Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндзеж (за Ве́ндзежам) (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска.

Каля вёскі праходзіць чыгунка Мінск — Асіповічы, ёсць прыпыначны пункт Вяндзеж.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У 1816 годзе фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.

У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак, уласнасць С. Быкоўскага. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе ўласнасць праваслаўнага двараніна Міхаіла Ісавер’евіча Здановіча, было 885 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года была мураваная капліца.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1940 годзе да Вяндзежа была далучана ўтвораная за савецкім часам вёска Вяндзежская Слабада.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва 1897 год — 2 двары, 18 жыхароў 1917 год — 6 двароў, 47 жыхароў 1960 год — 166 жыхароў 1999 год — 39 жыхароў 2002 год — 25 двароў, 35 жыхароў 2010 год — 24 жыхары 2019 год — 35 жыхароў

Славутасці Гаспадарскі будынак сядзібнага двара (XIX ст.).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Ратынскія