Зага́й (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 61 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Цітаўка.

Назва Назва абазначае месцазнаходжанне «за гаем».

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя ўласнасць Ратынскіх.

Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы Загай», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Тут месціўся нямецкі гарнізон, які 17 траўня 1944 года быў разбіты партызанскай брыгадай «Буравеснік». 57 дамоў з 71 у часе вайны былі спалены.

Насельніцтва 1800 год — 11 двароў, 78 жыхароў 1858 год — 83 рэвізскія душы 1897 год — 54 двары, 321 жыхар 1908 год — 48 двароў, 393 жыхары 1917 год — 72 двары, 424 жыхары 1960 год — 339 жыхароў 2002 год — 69 двароў, 149 жыхароў 2009 год — 122 жыхары 2019 год — 128 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі