Лю́ці. Сустракаецца таксама варыянт каля Лю́цей (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Каля ракі Цітаўка.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У другой палове XIX стагоддзя вёска і фальварак у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, фальварак у валоданні Янішэўскіх. Таксама звалася Люція. На паўночны захад у лесе паміж фальваркамі Жолудзь і Ануфраў было ўрочышча Падлюці.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе існаваў калгас «Чырвоная Ніва», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У красавіку 1944 года вёска была спалена, забіта 48 жыхароў.

Насельніцтва 1897 год — 26 двароў, 155 жыхароў; урочышча, 9 жыхароў 1908 год — 34 двары, 206 жыхароў 1940 год — 35 двароў, 125 жыхароў 1960 год — 150 жыхароў 2002 год — 11 двароў, 13 жыхароў 2009 год — 14 жыхароў 2019 год — 6 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі