Распу́цце (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 58,5 км ад Мінска, 20,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Назва Названая паводле мясцовасці, дзе размешчана паселішча.
Геаграфія Месціцца над балоцістымі ўрочышчамі Камароўшчына і Каты. Альтэрнатыўная назва ў канцы XIX ст. — Забалоцце.
Гісторыя Да сялянскай рэформы 1861 года належала да дамена Дудзічы Ельскіх, а ад 1857 года да дамена Замосце Аляксандра Ельскага. Акрамя земляробства сяляне займаліся бондарствам, сталярствам, вырабам драўлянага посуду, гандлявалі вырабамі на кірмашах у Дудзічах.
Вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Распуцце разам з суседнім Церабелем складала адну сельскую грамаду.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1921 годзе адкрытая працоўная школа 1-й ступні, у якой ў 1922 годзе было 30 вучняў.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе ў ходзе карнай аперацыі нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 1 жыхара. Пасля вайны вёска была адноўленая.
У 1960 годзе мела статус пасёлка.
Насельніцтва пач. XIX ст. — 7 двароў, 37 жыхароў 1897 год — 36 двароў, 217 жыхароў 1908 год — 38 двароў, 275 жыхароў 1917 год — 37 двароў, 256 жыхароў 1940 год — 28 двароў, 78 жыхароў 1999 год — 14 жыхароў 2002 год — 7 двароў, 9 жыхароў 2010 год — 6 жыхароў 2012 год — 5 гаспадарак, 9 жыхароў 2019 год — 14 жыхароў
Славутасці Брацкая магіла савецкіх партызан, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.
Спіс вуліц Дачная вуліца Цэнтральная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі