Чаро́ты () — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Талька.
Гісторыя Пасёлак Чароты ўтвораны на месцы хутароў Барок у 1920-я гады, таксама як Калінаўка і Ленінск. З 20 жніўня 1924 года ў складзе Талькаўскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Насельніцтва 1926 год — 17 двароў, 97 жыхароў 1960 год — 82 жыхары 2002 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў 2007 год — 10 жыхароў 2010 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў 2012 год — 5 гаспадарак, 7 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў
Вядомыя асобы Станіслаў Антонавіч Пілатовіч (1922—1986) — дзеяч камуністычнай партыі Беларусі, савецкі дыпламат.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна