Крыгскамісар — катэгорыя пасад ваенных служачых у арміі Расійскай імперыі. Займаліся забеспячэннем войскаў, упраўленняў і ўстаноў грашыма, абмундзіраваннем, рыштункам, ручной зброяй, абозным і лагерным рыштункам, шпіталямі і інш. Званне гэта ўсталявана Пятром I у 1711 г. рэгламентам Крыгскамісарыята і праіснавала да 1864 г.

Пасады крыгскамісараў:

Генерал-крыгскамісар (начальнік камісарыяцкага дэпартамента, службовая асоба III катэгорыі). Обер-штэр-крыгскамісар (службовая асоба IV катэгорыі). Штэр-крыгскамісар (службовая асоба V катэгорыі). Обер-крыгскамісар (службовая асоба VI катэгорыі). Крыгскамісар (службовая асоба VII катэгорыі).

Гл. таксама

Генерал-пленіпаценцыар-крыгс-камісар

Катэгорыя:Пасады Расійскай імперыі