Яўге́н Міха́йлавіч Бачароў (, Курск — , ) — беларускі ваенны дзеяч, начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь (1992—1994), генерал-лейтэнант.
Біяграфія Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1970), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба УС СССР (1988).
Праходзіў службу ў Паветрана-ваздушных войсках, прайшоў ступені ад камандіра ўзвода да камандзіра 103-й Гвардзейскай Паветрана-дэсантнай дывізіі пагранічных войскаў КДБ СССР.
У 1984—1986 і ў 1988—1989 гадах знаходзіўся ў камандзіроўках у Афганістане, удзельнічаў у баявых дзеяннях.
Са студзеня 1992 года па люты 1992 года — 1-ы намеснік камандуючага 5-й Гвардзейскай танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі.
З 19 лютага 1992 года па 30 жніўня 1994 года з’яўляўся начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі БеларусьПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1992 года № 93 «Аб прызначэнні Я. М. Бачарова Начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 1994 года № 79 «Аб вызваленні Я. М. Бачарова ад займаемай пасады і залічэнні яго ў распараджэнне Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Быўшы першым камандуючым пагранічнымі войскамі Беларусі, асабіста ўзначаліў працэс іх фарміравання і станаўлення, прымаў самы актыўны ўдзел у распрацоўцы законаў «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» і «Аб пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь».
Памёр 5 ліпеня 2004 года.
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.
Узнагароды два Ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені Медаль «За бездакорную службу» I ступені Медаль «За бездакорную службу» II ступені Медаль «За бездакорную службу» III ступені Дзяржаўныя ўзнагароды ДРА
Памяць Загадам Старшыні ДПК Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 года № 318 залічаны Ганаровым пагранічнікам у воінскую часць 2034.
Крыніцы
Спасылкі Старонка на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта .
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ