Уладзі́мір Георгіевіч Сасноўскі (нар. , г. , РСФСР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2005—2009).

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1976 годзе па спецыяльнасці «Аўтамабілі і аўтамабільнае гаспадарка».

З 1980 па 1982 прайшоў службу ў танкавых войсках Савецкай арміі намеснікам камандзіра роты.

У розныя гады займаў пасады начальніка сектара пасажырскіх перавозак аддзела транспарту Мінскага гарвыканкама, эканамічнага саветніка Беларускага камітэта абароны міру, працаваў на кіруючых пасадах у шэрагу камерцыйных структур.

У 1995—2000 гадах — намеснік начальніка вытворчага ўпраўлення транспарту і сувязі Мінгарвыканкама, затым начальнікам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне транспарту і сувязі Мінгарвыканкама».

З 2003 года — выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара, генеральны дырэктар транспартнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс».

27 снежня 2005 года прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2005 г. № 626 «Аб прызначэнні У. Г. Сасноўскага Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»

26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку.

З 2010 года — старшыня праўлення РГА «Беларускі саюз транспартнікаў».

Спасылкі Біяграфія на сайце праекта «Хто ёсць хто» інтэрв’ю У. Г. Сасноўскага праекту Сіцідог

Катэгорыя:Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь