Паўна́ — рака ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 28 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Плошча вадазбору 178 км². Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы (Магілёўскі раён). Упадае ў Дняпро на ўсход ад аграгарадка Баркалабава, працякаючы праз старычнае возера ў яго пойме. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні. Асноўны прыток — Лазнеўка — С. 126. (справа). Каля вёскі Махава і ў ніжнім цячэнні ніжэй вёскі Шылаў Вугал на рацэ сажалкі. Паміж вёскай Шылаў Вугал і месцам упадзення Лазнеўкі пачынаецца канал, злучаючы Паўну з басейнам ракі Ухлясць.

Літаратура

Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г.

Спасылкі Фотоэнциклопедия Беларуси

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна