Грабнікі́ (, ) — пасёлак ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.

Гісторыя Вядомы з пачатку XX стагоддзя, паводле перапісу 1908 года фальварак у Слабада-Парышаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шацкім раёне, з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1929 годзе былі рэпрэсаваны прынамсі 7 жыхароў Грабнікоў, усе з сям’і Матусевіч.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 1 красавіка 1960 года пасёлак уваходзіў у склад Шацкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва 1908 год — 1 двор, 9 жыхароў 1917 год — 2 двары, 10 жыхароў, усе беларусы 1959 год — 42 жыхары 1970 год — 33 жыхары 2000 год — 6 двароў, 13 жыхароў 2009 год — 6 жыхароў 2019 год — 2 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна