Вы́садавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 40 км на поўнач ад Баранавіч, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 21 жыхар, 14 гаспадарак (2005).
Гісторыя У 1909 годзе ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў БССР. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1909 — 34 двары, 217 жыхароў. 1959 — 165 жыхароў. 1970 — 137 жыхароў. 1998 — 36 гаспадарак, 63 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 21 жыхар, 14 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна