Саве́цкі () — пасёлак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 225 жыхароў, 84 гаспадаркі (2005).
Гісторыя На месцы сучаснага пасёлка знаходзілася в. Малышы, якая ў 1798 годзе налічвала 4 дамы.
Да 26 чэрвеня 2013 года пасёлак уваходзіў у склад Карчоўскага сельсавета.
Інфраструктура Працуюць цагельны завод «Малышы», магазін, бібліятэка, клуб, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1970 — 121 жыхар. 1998 — 19 двароў, 253 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 225 жыхароў, 84 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна