Ада́хаўшчына (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўнач ад Баранавічаў, каля р. Шчара.

Гісторыя У 1866 годзе тут пабудавана Ільінская царква, якую наведвала каля 3 тыс. вернікаў (1879). Царкве належала 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін ворыва. У 1886 годзе сяло, 2 царквы і школа.

У 1909 годзе сяло і маёнтак у Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1944 годзе спалілі вёску і загубілі З жыхароў. На франтах вайны загінулі 11 вяскоўцаў.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

У 1970 годзе да яе далучаны суседнія вёскі Адахаўшчына 2-я і Адахаўшчына 3-я.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 63 двары, 580 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 161 двор, 1070 жыхароў. 1940 — 76 гаспадарак, 238 жыхароў. 1959 — 508 жыхароў. 1998 — 33 двары, 34 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 77 жыхароў, 53 гаспадаркі.

Інфраструктура Працуе магазін.

Славутасці Свята-Ільінская царква

Вядомыя асобы М. І. Ігнатовіч — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна