Лаўры́навічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 9 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, на шашы Баранавічы—Нясвіж. Насельніцтва 220 жыхароў, 84 гаспадаркі (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы.
З 16 ліпеня 1954 года да 22 сакавіка 1962 года цэнтр Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
У 1972 годзе працавалі сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета.
Інфраструктура Працуюць сядзіба калгаса, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 50 двароў, 279 жыхароў. XX стагоддзе: 1921 — 20 дамоў, 87 жыхароў. 1959 — 140 жыхароў. 1970 — 193 жыхары. 1972 — 55 двароў, 171 жыхар. 1998 — 65 двароў, 209 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 220 жыхароў, 84 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна