Но́вы Свет (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 7 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, 61 жыхар, 33 гаспадаркі (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. 16 ліпеня 1954 года перададзена са складу Сталовіцкага сельсавета Гарадзішчанскага раёна ў склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 3 вяскоўцы.

У 1970 годзе да вёскі далучана вёска ГірчыцыРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)..

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 46 двароў, 94 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 24 двары, 92 жыхары. 1921 — 22 дамы, 104 жыхары. 1939 — 115 жыхароў. 1959 — 77 жыхароў. 1970 — 69 жыхароў. 1998 — 49 двароў, 58 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 61 жыхар, 33 гаспадаркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна