Стары́ Двор (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе фальварак у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала сыраварня.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 11 двароў, 41 жыхар. XX стагоддзе: 1939 — 198 жыхароў. 1959 — 201 жыхар. 1970 — 222 жыхары. 1998 — 67 двароў, 173 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 182 жыхары, 74 гаспадаркі.
Славутасці Памятны крыж ахвярам гвалту, устаноўлены ў памяць пра аднавяскоўцаў, выселеных 10 студзеня 1940 года ў СібірЗа одну ночь — минус полдеревни. Как в Западной Беларуси избавлялись от «враждебных элементов» .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна