Ю́шкавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.
Гісторыя У 1886 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, 5 ветраных млыноў, кузня, карчма. У лістападзе 1905 года адбылося хваляванне мясцовых сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 51 двор, 564 жыхары. 1897 — 102 двары, 605 жыхароў XX стагоддзе: 1909 — 128 двароў, 553 жыхары. 1921 — 35 дамоў, 703 жыхары. 1959 — 534 жыхароў. 1970 — 353 жыхары. 1998 — 110 двароў, 93 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 72 жыхары, 43 гаспадаркі.
Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1938) Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Страчаная спадчына
Стары касцёл Найсвяцейшай Тройцы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна