Гу́та () — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 29 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1909 годзе дзейнічала народнае вучылішча. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 5 вяскоўцаў.
У 1968 годзе далучана суседняя вёска Дзедзін.
Інфраструктура Працуюць калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, пачатковая школа, бібліятэка, магазін.
Насельніцтва 1897 год — 29 двароў, 180 жыхароў. 1909 год — 26 двароў, 248 жыхароў. 1921 год — 51 дом, 243 жыхары. 1939 год — 310 жыхароў. 1959 год — 292 жыхары. 1970 год — 327 жыхароў. 1998 год — 91 двор, 166 жыхароў. 2019 год — 128 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ляснянскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна