Кло́мпікі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за б км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 55 жыхароў, 30 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай, са снежня 1925 года Вольнаўскай гмінах Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 37 двароў, 229 жыхароў; XX стагоддзе: 1909 — 49 двароў, 258 жыхароў; 1959 — 283 жыхары; 1970 — 179 жыхароў; 1998 — 48 двароў, 67 жыхароў; XXI стагоддзе: 2005 — 55 жыхароў, 30 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна