Ска́рчава (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 152 жыхары, 71 гаспадарка (2005).

Гісторыя Раней сяленне называлася Плябанская Слабада. Пад гэтай назвай вёска ўпамінаецца ў 1889 годзе. Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 годзе ў вёсцы дзейнічала народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 землякоў.

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 286 двароў, 954 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 145 двароў, 740 жыхароў. 1921 — 32 дамы, 236 жыхароў. 1959 — 287 жыхароў. 1970 — 288 жыхароў. 1998 — 91 двор, 139 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 152 жыхары, 71 гаспадарка.

Вядомыя асобы Сяргей Уладзіміравіч Кабяк (нар. 1945) — беларускі вучоны-гісторык, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік народнай асветы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна