Мала́я Каўпе́ніца (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 5 км на поўнач ад Баранавіч, на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Мінск і Баранавічы—Навагрудак. Насельніцтва 791 жыхар, 306 гаспадарак (2005).
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI ст. як вёска. З 1602 года да 1831 года з’яўлялася ўласнасцю віленскага каталіцкага епіскапата.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе 49 дамоў. Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма. У 1898 годзе працавалі З млыны, якія належалі Апанасевічам, Станкевічам і Галацкім. У 1913 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія адмовіліся перасяляцца на хутары.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 14 вяскоўцаў загінулі на франтах вайны.
У 1949 годзе арганізаваны калгас «За Савецкую Радзіму» (старшыня Антон Галаўко).
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета.
Інфраструктура Працуе сядзіба сельсавета, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, Дом быту, базавая школа, бібліятэка, Дом культуры.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 267 двароў, 574 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 133 двары, 588 жыхароў. 1921 — 103 дамы, 464 жыхары. 1939 — 733 жыхары. 1959 — 614 жыхароў. 1998 — 235 двароў, 831 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 791 жыхар, 306 гаспадарак.
Вядомыя асобы Сяргей Аляксандравіч Галаўко (нар. 1928) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі.
Літаратура
— С. 15.
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна