Забро́ддзе (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 39 жыхароў, 17 гаспадарак (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета. Побач з вёскай знаходзіліся 2 аднайменныя фальваркі (уладанні Кадзевічаў і Рымашэўскіх).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета.

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 29 двароў, 161 жыхар. XX стагоддзе: 1909 — 42 двары, 283 жыхары, у фальварках — 2 двары, 27 жыхароў. 1921 — 15 дамоў, 84 жыхары. 1959 — 107 жыхароў. 1998 — 24 двары, 41 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 39 жыхароў, 17 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна