Антано́ва (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 307 жыхароў, 113 гаспадарак (2005).
Гісторыя Пад 1580 года у вопісе дакументаў Віленскага цэнтральнага архіва пазначана в. Антонавічы.
У 1897 годзе ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 10 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 243 жыхары, 19 двароў. XX стагоддзе: 1909 — 370 жыхароў, 51 двор. 1921 — 311 жыхароў, 56 двароў. 1959 — 254 жыхары. 1998 — 82 двары, 327 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 307 жыхароў, 113 гаспадарак.
Вядомыя асобы А. М. Ваніцкі — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна